Святло Айчыны

Як хочацца святла вакол Айчыны,
І вольных дум ля яркага святла.
Няўжо ўсё гэта стала немагчымым,
Ці зоркі дагарэлі ўсе да тла?

Не верце тым, хто сее ў душах цемру,
Хто свой падман за праўду выдае.
Я сэрцам у святло Айчыны веру,
Якога нам сягоння не стае.

Яно жыве ў вачах і думах шчырых,
Што саграваюць сэрцы для вясны.
Святло душы -- і ёсьць святло Айчыны.
Яно нябёсаў чуе галасы.

19.03.2021. Заслаўе


Рецензии