***

На Беларусі крываточаць раны --
Прачнуўся год жахлівы, трыццаць сёмы.
Ніхто сягоння не застрахаваны
Ад карцару, суда, збіенняў, стомы.

На Беларусі крываточаць раны.
На белым палатне -- чырвоны колер.
Краінай правяць злыдні і тыраны.
Людская праўда ім у вочы коле.

На Беларусі крываточаць раны.
Даносіць рэха стогны Курапатаў.
Маўчаць званы, схілілі голаў Храмы --
Тут сымбаль волі дыхае з-за кратаў.

На Беларусі крываточаць раны.
За кім ісьці мне: з Богам, ці без Бога?
Не ведаю, каму даверыць мары,
Калі надзей расплюшчана дарога.

16.06.2021. Заслаўе


Рецензии