Вясна iдзе

Пакуль вясна ідзе па Беларусі --
Датуль у неба мкнецца колер белы.
Ён будзе з намі ў радасьці і скрусе,
Як сымбаль волі і Хрыстовай веры.

Каму тут белы колер засціць вочы? --
Дык ён у назве краю -- Беларусь.
Ці Вы яе зафарбаваць ахвочы,
А разам з ёй бяроз усіх кару?

Хаўруснікі, прыхільнікі рэжыму!
Ці ж вам самім не сорамна так жыць?
Якая кроў бруіць у вашых жылах,
Хто даў дазвол ілгаць вам і грашыць...

Вар'яцкіх спраў ад Бога не схаваеш --
На вас пячатка д'ябла за грахі.
О, колькі ж вас з таўром такім сканае
І пракляне народ мой з-пад страхі.

Мацней няма на свеце пакарання,
Як быць людзьмі праклятым пры жыцьці.
Вясна малюе колеры змагання:
Яна спрабуе за Хрыстом ісьці.

10.04.2021. Заслаўе.


Рецензии