***

Жыццё знішчае словы нашых песень.   
Яно не бачыць колеру свабоды.
Па ўсёй Айчыне разраслася плесень --
Спяваюць жабы плесені той оды.

Жыву мінулым -- так прасцей мне дыхаць.
Прасцей глядзець праз прызму шэрых будняў.
Скажы, Айчына, што ў цябе са слыхам,
Чаму ты з беларусаў робіш дурняў?

Народ, мой быў калісьці эталонам
Пяшчоты, дабрыні, ваярскай славы.
Нас вывезлі ў Расею эшалонам.
Мы ў рудніках пласты капалі лавы.

Ці не таму -- па ўсёй краіне плесень? --
А разам з ёй -- самота, боль і скруха.
На Беларусі сёння не да песень --
Мядзьведзь расейскі наступіў на вуха.

13.04.2021. Заслаўе


Рецензии