***

Маё жыццё -- штодзённы, доўгі роздум
І пошук шляху, што патрэбен людзям.
Дзеля таго даў Бог усім нам розум.
Дзеля таго мы дзень малітвай будзім.

Святы абраз Святое Еўфрасінні
Абуджвае ў душы маёй свядомасць.
Кружляюць думкі ля нябёсаў сініх,
Бо думка -- веры чалавечай донар.

Жыццё без іх -- бы шлях Хрыста забыты.
Бяспамяцтва не мае апраўдання.
Ці не таму даюцца мне іспыты,
Каб я адказ знаходзіў у паданнях?

З легендаў краю чэрпаю духоўнасць.
Нясу святло, якое трэба людзям.
З ім вера стане граматай ахоўнай
І шляхам тым, які мы ўсе здабудзем.

14.04.2021. Заслаўе


Рецензии