Ваукавыская калыханка

Калыханка-калыханачка,
Ты прыедзь да нас на саначках.
Прывязі з гары сняжыначку,
Пакажы да сну сцяжыначку.

Баю-бай, маё дзіцятачка,
Хай табе прысніцца татачка,
Ды матуля над калыскаю
З калыханкай ваўкавыскаю.

Калі ласка,  каліласачка! --
Ты паслухай маю казачку,
Пра князёу зямлі Літоускае,
З іхняй конніцай ды войскамі!

Мы былі марской дзяржаваю.
Не лілі мы сталь іржавую.
Будавалі Храмы з вежамі
І зямлі сваёй належылі.

Дзяцям рысь давала лапу там.
Звод законаў зваўся статутам.
Мы былі ў Еўропе першымі
І з гарматамі, і з вершамі.

Баю-бай, мая крупіначка:
Майго лёсу палавіначка.
Засынай, заплюшчвай вочанькі,
Каб не зведаў лёс твой ночанькі.

16.04.2020. Заслаўе.


Рецензии