Беларусы йдуць

Беларусы йдуць сьцежкай вольнаю,
Уздымаюць сьцяг сваёй еднасьці.
Адстаяць правы яны здольныя:
У дастатку жыць, а не ў беднасьці.

Абагрэй, вясна, іх спадзевамі:
Дай глыток жыцця сэрцу кожнаму,
Каб зіхцелі дні часу дзеямі
Па закону звыш: слову Божаму.

Абудзі, вясна, іх малітваю,
Разбудзі ад сну Храмаў гукамі.
Мы жывыя ўсе -- не забітыя.
Наш абраз святы сэрцам грукае.

Беларусы йдуць з Еўфрасінняю.
Яны крыж нясуць, што быў страчаны...
Над сцягамі іх -- неба сіняе:
Неба вольнае роднай спадчыны.

01.03.2021. Заслаўе


Рецензии