***

Насцярожвае цішыня,
Што з вясною вядзе перамовы
Дзень за днём, быццам год без дня:
Без Радзімы маёй і мовы.

Што ж задумала, ты, вясна? --
Зноўку сэрца з трывогаю б'ецца.
На Палессі звініць каса --
І з травою да  волі рвецца.

Птушкі страцілі галасы:
Яны болей не чуюць мовы,
Што іх клікала да вясны,
Падбірала для песень словы.

Беларусь, ты для іх -- труна,
Дзе маўчанне прыбіта цвікамі.
Птушка ў клетцы -- жыццё -- турма.
Хіба ж можна турмой зацікавіць

Тых, хто песьні на крылах нёс
Той зямлі, што ўслаўляла неба?
Беларусь, ты калечыш лёс --
Пад нагамі, як багна, глеба.

19.04.2021. Заслаўе


Рецензии