Шчасце

Дзесьці ходзіць па свеце шчасце.
Ззяе радасьць вачэй на твары.
Там надзея, бы ў час прычасця,
У душы абуджае мары.

Я ішоў з ім сягоння ўранні.
Размінуўся. З дарогі збочыў.
Не заўважыў свайго кахання --
Шчасце мне асляпіла вочы.

Памятаю сукенку ў кветках,
Ды касу, нібы лён, даўгую.
Я  сягоння стаў шчасця сведкам,
Ды дарогу абраў другую.

Не той дзень мне на долю выпаў...
Я шукаю цябе. Ну, дзе ты?
Я цябе з трох мільёнаў выбраў...
Я аб'явы даю ў газеты.

Адгукніся, жанчына-кветка,
Дай душы той адзіны шанец,
Што лякуе яе без лекаў,
Грае ў сэрцы кахання танец.

29.04.2021. Заслаўе


Рецензии