КОЛА

Покуль нашыя сэрцы жывуць Беларуссю --
Нескароныя мы аж да самага скону.
Мы не страцім надзею ў жалобе і скрусе,
Бо яна -- гэта вера. А вера -- ёсьць кола.

У тым коле зямля Беларусі сьвятая.
Ёсьць там вольнае сонца і промні надзеі.
Хто каменне сягоння пад кола кідае,
Той не веру нясе, а зямлю нашу дзеліць.

Бог надзеліць сыноў сваіх дужаю сілай.
І раскруцяць яны таямнічае кола,
Каб яно па зямлі вольных дум калясіла,
І на цвёрдых каменнях не зведала сколаў.

Трушчыць кола каменне варожых паглядаў --
Бой за праўду ідзе на зямлі нашай белай.
Дзеці д'ябла бягуць да пякельнага саду --
Лёсу вольнага мара пад сонцам паспела.

30.04.2021. Заслаўе


Рецензии