***

Беларусі чорная труна
Ля вачэй маіх плыве са смуткам.
Не гучыць напятая струна --
Той, хто грау -- цяпер сядзіць на сутках.

 Над Айчынай хмуры дзень павіс:
Між жыццём і смерцю -- пашча звера.
Не глядзі, каханая, уніз! --
Нам яшчэ да зор дарогу мераць.

Паглядзі, якое хараство
Дорыць неба нам у час вячэрні!
Там для думак вольных ёсьць прастор.
Ёсьць спадзеу і ёсьць надзей цячэнні.

Хутка  смутак скончыцца, павер!
Будзе у садзе Беларусі квецень.
Струпянее з той труною звер.
Заспявае песьню долі вецер.

12.05.2020. Сінкевічы.


Рецензии