***

Талентам Бог не дае дзяцей --
Максім Багдановіч, Купала...
А следам з Гарошкава Сыс ідзе,--
З ім зорка надзей прапала.

Ах, як жа хацеў я жану й дзяцей:
Як мінімум, трох беларусаў!
Я думаў, што сына ўзрасьціў, ды дзень,
Сказаў мне, што думкі -- спакуса.

Мой сын аказаўся не мой, -- чужы...
Надзея пагасла ў сэрцы.
Павісла паэта жыццё на мяжы:
Жыццё больш не мае сэнсу.

Ці не таму Караткевіча сны
Я ў думках сваіх трымаю.
Крочу адзін, да жыцця, да вясны:
Проста -- чакаю маю.

Вы думалі, быццам чыталі верш --
Жыццё Вы маё чыталі.
Калі кожны дзень Беларусьсю жывеш --
Стаў лёс, бы шчарбаты талер.

12.05. 2021. Заслаўе


Рецензии