Сяргею Цiханоускаму

Яго  асудзілі за веру,
Якую расказваў народу.
Ён праўдаю багну абмераў,
Шукаў там для нас свабоду.

Свабоду, што людзям патрэбна.
Свабоду, якой так баяцца,
Хто праўду прадаў за срэбра,
Каб бавіць жыццё ў палацах.

За нашы народныя грошы
АМАП і  міліцыя -- з тымі,
Хто ў праўдзе шукае вошы
І нішчыць зямлі святыні.

Дык хто ж вы цяпер для народа?
Вядома --  вы ёсьць злачынцы,
Што топчуць  надзей свабоду,
Нібыта зямлю фашысты.

Яна вас пакуль што трымае,
Ды толькі ў трыманні гэтым
Няма ўжо даўно трывання,
Няма а ні кроплі мэты.

Манкурты з гнілою душою!
Хто Вас нарадзіў такімі?
Хто Вас навучыў у школе
З дубінкай хадзіць ды кіем?

За кратамі цяжка думаць --
У думках не сьпее жыта.
Навеяна доля сумам,
Нібыта турэмны сшытак.

09.05.2020


Рецензии