Вучэбны палёт

Адарваўся ад зямлі самалёт,
Ды на крыллях, нібы птах, паляцеў.
У пілотаў быў вучэбны палёт --
Толькі ў небе самалёт звар'яцеў.

За штурвалам  -- беларускi пілот.
Шум матора нарастае ў душы:
Як адвесьці ад людзей самалёт,
Як адвесьці самалёт ад шашы?

-- Паглядзі, пад намі горад жывы!
-- Цісні ўлева, прыдаві на штурвал...
Той палёт вучэбны быў без журы.
Той палёт у сэрцах волю каваў.

-- Прыгай, братка, у цябе ж парашут!
-- Я машыну ад бяды адвяду...
-- Што ж марудзіш? -- Хрыстом Богам прашу:
Першы ты, а я другі -- на хаду.

Штось з сістэмай кіравання не так.
Больш не слухае машына людзей.
Б'юцца сэрцы двух пілотаў у такт:
Адчуваюць, што не іх сёння дзень.

-- Паглядзі, пад намі горад жывы!
-- Цісні ўлева, прыдаві на штурвал...
Той палёт вучэбны быў без журы.
 Ён у сэрцах нашых памяць каваў.

19.05.2021. Заслаўе


Рецензии