***

Паэзія -- мая пятля.
Паэзія -- мая пакута.
З'ядае думкі вершаў тля,
Спадзевы -- змрочны дзень ахутаў.

Паміж радкоў няма надзей.
Куды ні глянь -- паўсюль адхланне.
Чакаю я свой светлы дзень.
Чакаю з вечара да рання.

Каменне падае з гары.
Гудзіць у пашчы зеўры рэха.
Цячэ маўклівая Гарынь.
Няма буслоў на новых стрэхах.

Пусцее вёска без дзяцей.
Дажджы пакінулі Палессе.
Замкнёнасць думак -- чорны цень,
Што промні высеклі наверсе.

Як мне да неба дарасці,
Каб прачытаць у ценю словы?
Жыцця зямнога -- не спасціг,
А што спасціг, жыве без мовы.

Таму паэзія -- пятля.
Таму паэзія -- пакута.
З'ядае думкі вершаў тля.
Спадзевы -- змрочны дзень ахутаў.

27.05.2020. Заслаўе.


Рецензии