***

Палітзняволеная краіна
Не мае мовы, не мае сцяга.
Што ж застанецца тут? -- Руіны! --
Ад іх не возьмеш надзей працягу.

Палітзняволеная краіна
Зламала думкі, зламала лёсы.
Яна вяроўку народу звіла
І прывязала на сук бярозы.

Палітзняволеная краіна
Жыве ў балоце пакрытым раскай.
Стаў цэнтр Еўропы людзей магілай
І долі вынішчанай, наскай.

Палітзняволеную краіну
Стварыў драпежнік, стварыў дыктатар.
Я ў Беларусі без волі гіну.
Замест краіны -- вулкана кратар.

30.05.2021. Заслаўе


Рецензии