***

Вы думалі, Вам волю прынясуць
І пакладуць на стол яе пачаткі,
Каб разам з ёй сустрэлі Вы вясну,
І пчолаў рой пад кіраўніцтвам маткі?

Вы думалі, што зернейкі яе
Так лёгка здабываюцца ў няволі?
Калі ў душы той волі не стае --
Вам не здабыць яе ў жыцці ніколі.

Бо воля -- гэта рост духоўных сіл,
Што ў думках прарастаюць праз стагоддзі.
І толькі той, хто сцяг яе насіў,
Спасціг імкненне, што жыве ў народзе.

Свабодны шлях ня выкуе каваль
У кузні з каляровага  металу.
Бо воля -- гэта птушка. Два крыла
Ёй трэба зразу, каб яна ўзлятала.

Каб крыллям тым да неба дарасьці --
Патрэбен час: патрэбна вера, мэта.
Калі ты думку вечную спасціг --
Крануўся сэрцам вольнага паэта.

01.06.2021. Заслаўе


Рецензии