Выбары 2020

Тэатр сабраўся на гастролі.
Усе акторы маюць ролі.
Адзін актор іграе хлуса.
Другі -- паночка-беларуса.

А трэці -- будзе граць нямога.
Актораў тых зусім нямнога.
Адзіны я  у трупе гэтай
Іграю сам сябе: паэта.

Маё жыццё -- радкі, куплеты
Вядуць актораў тых да мэты.
А мэта там, дзе ёсць надзея.
Мой верш да новых кліча дзеяў.

І толькі хлопчык, што з дудою --
Іграе ўсіх актораў долю.
Такі наш час -- жыццё і лёсы
Нібыта шлях Айчыны босы.

Крычу народу: уздымайся!
Бяры свой кій! Сваіх трымайся.
Пара! Пара ісьці да мэты,
Каб шлях надзеяй стаў сагрэты.

Нямы маўчыць, --  мяне не чуе.
А хлус паночка так расчуліў,
Што ён забраў дуду ў дзіцяці,
І сам спрабуе штось іграці.

Ды вось шкада: дуда чужая
Жыццю тэатра  пагражае!
Вярнуў наш пан дуду хлапечы --
Пайшла ігра па-чалавечы.

Нямы сказаў ажно тры словы,
Хоць і не чуў ніколі мовы.
І нават хлус хлусню забыўся...
Я верш чытаў. Спектакль адбыўся!

А ты, глядач, ці ўбачыў мэту
Жыцця свайго ў радку паэта?
А калі так -- трымайся, дружа,
Того, хто ўсіх хлусоў адужаў.

30.05.2020. Заслаўе


Рецензии