***

Калі ў чалавека паехаў дах, --
Куды яму ехаць з дахам парушаным?
Ён па жыцці, як падкінуты птах --
Чакаць дапамогі боскае змушаны.

Не кожны пачуе душэўны крык,
Што можа  з гняздоўя птушкаю выпасці.
Сягоння ён мне тэарэму адкрыў:
Помста бярэ свой пачатак з літасці.

Калі мы маўчым -- гэта значыць, мозг
Не здольны ўсвядоміць, што з людам дзеецца.
Застыглыя  думкі, бы свечак воск,
Слязамі па ўсёй Беларусі сцелюцца.

04.06.2020. Заслаўе.


Рецензии