Спынiце гвалт

Спыніце гвалт! -- Пакуль яшчэ не позна
Краіну ўратаваць ад пашчы звера.
Спыніце гвалт! -- Я вам кажу сур'ёзна,
Бо зберагчы нас здольна толькі вера.

Пакуль яна не страчана ў народзе,
Мы будзем жыць, ісьці па шляху боскім.
Мы будзем марыць аб сваёй свабодзе
І чуць у сэрцах веры адгалоскі.

Я часта задаю сабе пытанне:
Які  ланцуг трымае тых злачынцаў,
Што між людзей звярамі раптам сталі,
Змаглі ад веры з праўдай адлучыцца?

Якой крывёй акроплены іх твары?
Няўжо сам д'ябал вас у шыхт паставіў,
І ўзгадваў на чорным тым адвары,
Каб Вы для нас чужымі раптам сталі?

Спыніце гвалт! -- Кажу для ўсіх, хто здольны
Знайсьці ў сабе хоць кропельку сумлення.
Спыніце гвалт! -- Нам не патрэбны войны.
Дзяцей забітых аніхто не верне.

Ад слёз матуль не стане чыстай глеба,
Дзе правяць баль забойцы і вар'яты.
Спыніце гвалт, каб пасвятлела неба
І зазірнула сонца ў нашы хаты.

11.06.2021. Заслаўе


Рецензии