Рукi прэч ад маёй Беларусi!

Рукі прэч ад маёй Беларусі!
Рукі прэч ад Радзімы маёй!
Я сваёй незалежнай зямлёй
І народам сваім ганаруся.

Колькі б бруду не ліў вораг кляты,
Не кідаў бы запэцканых слоў –
Не згніе беларуская кроў!
Працаваць будуць людзі заўзята!

Рукі прэч ад любімай Айчыны!
Рукі прэч ад маіх каранёў! –
Буду я гаварыць зноў і зноў,
Каб для войн не было больш прычыны.

Нібы коршак у чорным убранні,
Вораг каркае ноччу і днём –
Беларусь хоча знішчыць агнём
І прайсціся па попелу ўранні.

Рукі прэч! Рукі прэч ад Радзімы!
Беларусь хай квітнее мая!
З ёю сын, презідэнт мой і я,
І народ самы лепшы, адзіны.

                12.06.2021 г


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →