Плач зязюлi

На світанні, на наша спатканне,
Я зязюляй да цябе палячу,
Палячу.
Твае жахі, твае раны
Я слязьмі загаю,
Загаю.
У небе хмары, за імі мары
Мне б высока ляцець
Ды ляцець.
Дрыжаць крылы, свет нямілы
Сэрца будзе балець
І балець.


Падкажы мне як цябе ратаваць,
Цяжка дыхаць, а я буду трываць.
Целу больна, ком у горле стаіць.
Нас ламаюць, але мусім мы жыць.


На ўзлесссі замест песні
Горка стану я кукаваць
Кукаваць.
Напеў дзедаў, старых ведаў
Стану я аднаўляць,
Аднаўляць.
Страх не зможа, не пераможа!
Покліч гулкі ляціць
Ды ляціць.
Плач зязюлі далёка пачулі,
Яе голас дрыжыць
І дрыжыць.


Рецензии