Два анёлы абвясцiлi...

***
Два анёлы абвясцілі,
Што Ісус узняўся ў Неба.
Двух анёлаў белых крылы –
Нашай веры ў праўду глеба.

Два анёлы, вестуны два
Аб Яго Ушэсці ў Царства.
Знікнуць хай і боль, і крыўда,
Хай забудзецца мытарства!

Узнясёмся духам, людзі,
Як Ісус узнёсся ў Неба!
Прыйдзе час, і шчасце будзе,
Для яго паспее глеба!

10 чэрвеня 2021 г.


Рецензии