Познi вечар
У сэрцы стомленым маім.
Гарыць свяча, хлеб на талерцы
Ў віне шукае дзённы дым.
Святло схавалася ў грымоты,
Туман за прыцемкі ўцёк.
Адзін. На лаўцы каля плоту
Палю свой памяці трыснёг.
Няхай заходзяць у маю хату
Ўсе, каго не змог забыць,
Каб апрануцца ім ў латы,
Радзіму будзем бараніць.
Свидетельство о публикации №121060806979