Виктор Володин. Мираж

пераклад на беларускую мову

Міраж

Нікому непатрэбны ў цэлым свеце –
Я так жыву ужо не першы год:
Ні праўнукам, ні ўнукам і ні дзецям,
Як спісаны іржавы параход.

Асеў на бок і  вострым краем пліцы
Прарэзаў грунт, што быў калісьці дном.
Мне, як дурной іржавай птушцы,
Застаўшайся без чарады, адно:


Вось мора, і яно палоскай вузкай
Удалячынь заве, за край зямлі,
Пакуль яна яшчэ завецца рускай…
Ды сёння ў ім – чужыя караблі.

У восеньскі, сыры і воўчы холад,
Калі цябе нуда дастане зноў,
Ты ад яе спяшаешся у Горад –
Падман, міраж пад россыпах пяскоў.

Ў гульню фантазіі – надуманае дзейства
І вольны свет канцэпцый маладых.
Ў ім ёсць і Гавань, і Адміралцейства
І  Летні сад, і шум  дажджоў сляпых .

І ночы белыя. І згорнутыя ў кокан
З’яў розных рэшткі,  шчасця і бяды,
І той, цябе кахаўшы, светлы локан,
Ў мінулым засталіся назаўжды.

http://stihi.ru/avtor/vvv555


Рецензии