Месяц

Ужо заззялі зоркі за вакном,
І вабіць ложак так кранальна сном,
Ды я не буду сёння спаць.
Месяц, з табой на пару іду гуляць.
Хочаш, бязважкай стану ў начы.
Сэрца маё надзеяй палячы.
Страхі святлом кахання асвяцім,
Поруч у цемру ночы паляцім...
Будынак млына вабіць ля ракі.
Пасядзем чынна. На вадзе кругі.
Пачнем друг друга спавядаць,
Шкада: цябе не ўтрываць.
Месяц. Праныра, юркі маладзік.
Быў толькі побач. Раптам знік.
Горка расой заплакала трава.
Кажа, што веры месяцу няма.
Дамоў шыбую спакваля:
Каханка кінутая я.


Рецензии