Самая лепшая муза

Дзень пачынаеш, і я ўжо тут.
Разам спрабуем пазбавіцца пут.
Цягнем руціны штодзённай вазы.
Молімся, грэшныя, на абразы.
Сілімся выжыць, шчасце спазнаць
Ды вераб’я ў руцэ ўтрымаць.
Часам ад думак цябе ліхарадзіць 
Разам мы зможам з думкамі зладзіць.
Толькі павер мне: я не абуза.
Я твая самая лепшая Муза.
Смешна сачыць за тваім праціўленнем.
Ты мяне лічыш дзіўным стварэннем.
Гоніш прэч раптам і клічаш назад,
То праклінаеш, то вельмі мне рад.
Танчым у лёса магічным мы крузе,
І перапынку танцам не будзе.
У свістаплясцы дзён безнадзейнай
Стану табе дапамогай надзейнай.
Толькі павер мне: я не абуза.
Я твая самая лепшая Муза.


Рецензии