Калi мы не разам

Мы трызну пачуем па нас
Ужо скора.
Прашу, не глядзі на мяне ты
З дакорам.
Я мушу прызнацца: завялі
Усе кветкі,
Бо нам спачувалі. Наіўныя
Сведкі!
Хоць топяць нас будні
У багне халоднай,
Табе ўсё дарую, бо ты быў
Мне родны!
Да чорнага неба ў руках
Цягнем свечкі.
Калі мы не разам - мы
Паўчалавечкі.


Рецензии