Родная мова

Беларускія вершы


Мілагучная родная мова
Так прыемна лашчыць нам слых!
Песняй льюцца родныя словы
З вуснаў нашых старых і малых.

Не забыць бы нам мову сваю,
ЖывучЫ тут у родным краЮ.


Ужывай сваю мову з дзяцінства,
То ж багацце ўсіх нашых продкаў.
Не было каб як з мовай лацінскай,
Каб не ўмёрла!
             Ніякіх тут сродкаў

Не шкадуй захаваць каб яе,
Мова сэрца тваё закране.


Як не будзем казаць мы на мове,
Ужываць яе словы паўсюль,
Хутка з'явяцца "дружы-панове",
Знішчуць нашу каштоўнасць пад нуль.

Не бывае без мовы народу,
Альбо станем рабамі бяз роду.

Ты шануй сваю родную мову,
Беражы як дзіцятка сваё.
І яна расквітнее па новай,
Будзе радаваць сэрца тваё,

Будзем новыя песні  ствараць,
Нашу мову ў вяках усхваляць!

Люты 2021 г.
      
             


Рецензии
Вельмі хораша напісалі...Вялікае Вам, дзякуй!

Я шаную сваю родную мову...
для мяне яна ў сэрцы жыве.
То е успаміны маёга дзяцінства
што гадамі лечаць мяне...
З павагай,
Людміла.

Людмила Савицкая 2   03.08.2021 14:43     Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук і ўвагу!
З павагай - Зміцер

Дмитрий Тимофеевич Мирошниченко   04.08.2021 11:26   Заявить о нарушении