Молчун

Маўчун

Івану Хаміцэвічу, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца
 
У вёсцы  з  Хаміцэвіча  Івана
Ніколі слова пра вайну  не чулі,
А быў вайны пачэсным ветэранам,
І  на  назе  насіў сляды  ад кулі.
 
Вайна яму, відаць, далася ў знакі.
Каля агню, бывала, сядуць дзеці,
Пыталі. Не умеў сказаць, а плакаў…
Пра што казаць, калі жывы на свеце.
 
Жыў у куточку ціхім,сярод лесу,
Свят Перамогі пяцьдзясят, ці болей
Сустрэў ля тэлевізара  -  пад песні,
Ды маршы, што краналі  мімаволі.
 
Фарсіравалі Віслу, гналі немца,
Ніколі не расказваў, колькі  жыў,
За што і як ён - шоўкавае сэрца-
“Чырвонай Зоркі” ордэн заслужыў.
 
А быў ён камандзірам аддзялення.
Матацыклетны батальён,дзе ён служыў,
Дайшоў у авангардзе наступлення
Да самых жа Рэйхстагавых вышынь.
 
За мужнасць, за адвагу і рашучасць
Узнагароды потым  розныя былі.
Насіў ён  на грудзях сваіх магутных
Два медалі : “За Перамогу” і “Берлін”.
 
Адходзіць ветэранаў пакаленне,
Ды не забыць мне, колькі буду жыць,
Ты слёз мужчынскіх сціплае з’яўленне.
Не ўсе, на жаль, умелі гаварыць…


Рецензии