Запалярны. Печанга. Никель

Запалярны. Печанга. Нікель.
Адчуванне страты не знікла.
За мяжою жыву – за двайною,
Як за тоўстай каменнай сцяною.

Усё мацнее разрыў, усё мацнее
Ды парваць тую повязь не смее.
Адчуванне самоты пустыннай,
Прыцягненне паўночнае стыні

У касмічнае тваёй пупавіне.
І да скону мяне не пакіне.
І праз тысячы вёрст будзе клікаць.
Запалярны. Печанга.Нікель..


Рецензии