Восень

Восень зноўку надзела абноўку:
Залаты сарафан аж гарыць.
Горад шчыра вітае сяброўку
І лістотай паўсюль шамаціць.
Усё пранізана нюдавым шармам,
У прахалодзе паветра іскрыць,
І памытае золкавым ранкам
Неба ў лужах ад ветру дрыжыць.
Заварожаны восенню горад,
Быццам вопытны кавалер,
Не зважае на ранішні холад:
На спатканне спяшаецца ў сквер.
Рассыпаецца ў кампліментах,
Запрашае кружыцца ў дварах.
Пазбягае пустых сантыментаў
І тактоўна маўчыць аб сватах.


Рецензии