Неба у лужыне

Неба перавёрнута вядзёрнае.
Паглядзі, якая лужа зорная!
Пастаім, падумаем аб нечым,
Потым пойдзем, пойдзем шляхам млечным.

Праблукаем мы з табой да рання
Раскажу усё табе дазвання.
Вунь – Стралец, а вунь і шалі Вагаў
Разглядацьмем доўга і з увагай.

Трэба ж так было нам спатыкнуцца,
Каб сусвет паспеў перавярнуцца.
Неба зацягнулася ў аблокі.
Млечны шлях цяпер такі далёкі…

1995


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →