Радасць

 

Чырвань выбрыкнула зверху
І наскочыла на шкло,
Па якім прамень праехаў,
Паслізнуўся, прыпякло.

Хтось рассунуў занавескі,
Пазірае ў вакно.
З ледзяшовае падвескі
Сонца доіць малако.

Котка лапай мые мыску,
Значыць,хутка будзе госць.
Чую радасць вельмі блізка,
Адчыняю  ёй : - Заходзь!

Разяватая спрасоння
Лужа весела міргне...
Гэта ты прыедзеш сёння,
Ссумаваўшыся па мне.

10.08.09.


Рецензии