Изноу адкину небакрай

***

Ізноў адкіну небакрай
На далягляд згусцелых вокнаў.
Услед празрыстасці высокай
Мяне за захад не карай.

І цёмнай світкаю начэй
Мяне адчай нямы не хутай.
Я адмалілася пакутай
На далягляд тваіх вачэй.

Перамаўчы. Перакрычы.
Ды голасней душы не стане.
Патрэбна выстаяць світанне,
Каб гэты боль перамагчы.

Не вінаваць мяне за дзень,
Што быў пражыты не з табою,
Што гэтай прыкрасцю-сцяною
Аддалены твой сумны цень.

І ад жыцця не ўцякай.
І за сваю недатыкальнасць,
І за палёта тую дальнасць
На небакрай не наракай.

12.05.06.


Рецензии