Паненка

Не падступіцца да яе-
Царэўна,
Паненка ганарлівая
І ўсё ж
Сарвецца з вуснаў,
Загучыць напеўна
Яе свавольства праз глухую ноч.
Душа разгорне крылы ў сугалоссі
Праз адгалоскі дзённай мітусні.
З тым гукам
Сэрца трэба каб злілося,
І голас нечакана каб не знік.
І каб было пра што спяваць
Напэўна…
Надзённасці дай, глыбіні.
Паненка ганарлівая,
Царэўна,
Паэзія, мяне не абміні!..


Рецензии