Недакранальная

Суцэльнай сцяною
Суцэльнасць бясконцая
Ідзе за табою
Усмешліва - сонцава

Адлегласць цалуючы,
Шчэрыцца вуліца
Бязвуснай усмешкай,
Бэзамі туліцца.

І шкельцамі фортак
Бы хтосьці падміргвае.
Абцасы батфортаў
Ступаюць задзірліва.

Губляючы позіркі,
Людскія, пытальныя,
Ідзеш, адзінокая,
Недакранальная.


Рецензии