А я нясу пакутны крыж

 
А я нсу пакуты крыж               
Душою, скутаю адчаем,
Чакаю, можа, палягчае.
Ну, колькі можна,
Не маўчы ж !
Трывогай стомленае ранне
Шукаць даброты сну пакінь.
Мяне даўно чакае сінь,
А ты адходзіш на світанні.
Зямля і неба. Я – паміж
На дыбкі стану, падцягнуся,
Рукамі з небам развядуся…
Ну, колькі можна? Адпусці ж !!!


Рецензии