цыкл

***
Мы на ластаўцы кацілі, ой,  кацілі!
Ды вясёлку ў  небе зачапілі.
Не звярнулі на яе ўвагі мы,
А вясёлка то была – сярод зімы!

***
У вадзе я, па вадзе – ты
Бурбалкі на вадзе, празрыстасць вады,
Малочная рэчка, кісельныя берагі.
У вадзе я , за вадой  - ты.
Лопнулі пульхіры.
 
***
Калі добрага хочаш –
Атрымаецца ліха
Дасканала  падлічыш - 
Выйдзе неразбярыха.

***
Дзе розум  не дапнецца,
Там  розуму  - не купіш
Дзе коратка  - там рвецца.
А дзе баліць  - там стукнеш.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →