Iсус iшоу, каб стаць распятым...

***
Ісус ішоў, каб стаць распятым,
Памерці, потым быць жывым –
Каму святым, каму праклятым,
Каму прамым, каму крывым.

Сягоння лётаюць сняжынкі,
Нібыта гэта з вербаў пух.
І над пяском сырой сцяжынкі
Сівой вярбы гаючы дух.

25. 04. 2021 г.


Рецензии