Бераг турэцкi

Кажуць, бераг нам турэцкі
Непатрэбны. Хлусяць проста!
Баклава з арэхам грэцкім,
Лахмаджун, масліны, лобстар…

На ўсё ўключана ў гатэлі
(Апраўдаць даляраў стату),
П’ю ракы, смакчу кактэйлі,
І за маму, і за тату.

У мажоры, у гуморы
Дух на ўвесь перыяд тура.
Паліць сонца, соліць мора,
Шакаладнай будзе скура.

Класна! Тыдні два кайфую.
Потым, як увесну гусі,
Стрымгалоў ляту адтуль я
Да балотаў Беларусі.


Рецензии
Такiя самыя адчуваннi былi i у мяне на далёкiм беразе турэцкiм, не гаворачы ужо пра iзраiльскiя краявiды. У нас у сто раз лепей и прыгажэй.
Спадабалася вельмi.

Ростислав Савлук   27.09.2022 15:17     Заявить о нарушении
Так, труна гасподняя у Iерусалiме, а рай Божы у Беларусi.

Вера Михно   27.09.2022 22:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.