Дзе ж ты?

Дзе ж ты дзеўся, голуб сізы?
Можа, пазабыў пра нас.
Я чакала цябе, мілы,
Ды чакання выйшаў час.

Дзе замешкаўся, гаротны?
Можа, зблытаў ты шляхі
І не можаш у край родны
Прыляцець праз шторм ліхі?

Дзе згубіўся, голуб сізы?
Побач крумкачы ды змрок.
Загадаю сабе крылы,
Каб зрабіць у бездну крок.


Рецензии