Закаханы...

Закаханы, закаханы...
Закаханы у жыццё,
Я з каханнем на спатканні
Гадкоў колькі б не прайшло.

Я з каханнем не старэю...
Маладзею кожны дзень,
Я каханнем сэрца грэю
Ды душу сваю цяпер.

Закаханы у нябёсы...
Закаханы ў аблакі,
Закаханы я у вёсны...
Іх цудоўныя дзянькі.

Закаханы я у восень...
Залачоныя лісты...
І у беленькую «проседзь»,
Як насатануць маразы.

Закаханы у дзень летні,
Ды у спевы салаўя...
Яго ж песенка не спета
Ды таксама і мая.

Закаханы у дом родны,
Нарадзіўся  дзе і рос...
Дзе душой сваёй свабодны
Сустрэў дадзены мне лёс.

Закаханы я да маці
І да бацькі...да братоў,
Я ж у роднай сваёй хаце
Іх кахаю зноў...ізноў.

Закаханы, закаханы...
Закаханы, як раней...
Да дзяўчыны закаханы,
Ды кахаю шчэ мацней...

Закаханы у каханне,
З якім колькі год жыву...
І хаджу з ім на спатканне,
Ды і кветачкі нясу.
            (Вось цяпер я «Закаханы»
                Буду звацца для ўсіх вас
                І каханнем тым названы
                «Імя» ўзяў у гэты час.)
                13.04.2021.М.Закаханы.


Рецензии