Возяць гной пагрузчыкам на грады...

***
Возяць гной пагрузчыкам на грады
І нясуць ігрушу пасадзіць.
І вясне, і глебе вельмі рады,
Вельмі рады працаваць і жыць.

Кот бяжыць, відаць, што з пэўнай мэтай:
Хоча мыш на снеданне злавіць.
Вельмі рад вясне і мышы гэтай,
Вельмі рады паляваць і жыць.

Зноў імжыць на голыя палеткі,
І здаецца, хочуць яны піць.
Дажджавой вадзічцы рады кветкі,
Вельмі рады зноў цвісці і жыць.

11. 04. 2021 г.


Рецензии