Вышываны ручник

Вышываны ручнік
Абразы накрывае…
Боль бы некуды знік:
У хаце памяць жывая.

Тут у кожным шыўку
Цеплыня рук няўтомных,
У дзівосным радку
След ад працы каштоўнай.

Добрых рук цеплыні
Больш нідзе не адчую.
Раскажу цішыні,
Як без маці сумую.

Томіць сэрца дакор
У пакінутай хаце…
І спяшаюся ў двор:
Можа ходзіць там маці?


Рецензии