ноч
Так балюча чаму?
Значыць, было яно блізка -
аднятае ад грудзей імя тваё?
Неба схіляецца нізка,
кладзецца ў далоні -
калыску чакання й надзей...
Перагортвай дзень.
Мне б запытацца пра гэта
ў белай тваёй душы.
Чырванню вышыць па рушніку
пякучы жах роспачы.
Спавітае немаўля пачуццяў,
плач,
не маўчы,
боль той перакрычы...
але ноч у вачах...
Свидетельство о публикации №121040506057