Сумленне

Чалавек заблукаў на ілжывай мяжы,
Там, дзе хтосьці стаіць без прычыны.
Ён шукае ў хлусні хоць крупніку святла,
Бо ён верыць, павёўся хлапчына.

Ён паверыў таму, хто няпраўдай сваёй
З мужыком у бой адправіў жанчыну.
Верыў ён у перамогу з людскою крывёй,
Бо вядзецца на ўсё хлапчына.

Ён адправіў на плошчу жонку з дзіцём,
Каб змагаліся за Айчыну.
Ён адправіў сумленне ў небыццё.
Не здаецца ўсё той хлапчына.

Але сам ён ніколі туды не хадзіў,
У тое месца, дзе пануе дурства,
Бо хлапчына той на канапе сядзіць
Ён паверыў, павёўся на глупства.

Верыць ён, а ў той час крумкачы
Над яго заляталі Айчынай.
І зусім не сябры яны, а палачы
Бо дурны, дурны ты хлапчына 


Рецензии