У чым шчасце

Навошта мне дл шчасця срэбра?
Мне б жыць без скрухі і нуды.
І золата мне не патрэбна:
Няхай не будзе лепш бяды.

Хай твар прамень ласкава лашчыць,
І спеў птушыны – гаманой.
Дакладна ведаю, што шчасце:
Жыць у гармоніі з сабой.

Яшчэ б, каб ранак быў сагрэты
Званкамі ўнукаў і дзяцей.
На шчасце добрая прымета –
Цяпло ад блізкіх мне людзей.

То ўверх, то ўніз жыцця арэлі,
Каб калыхалі доўга дні,
І каб душу штовечар грэлі
У вокнах родныя агні.

А познім вечарам малітвай
За ўсё падзякаваць магла,
Ды папрасіць у Бога сціпла:
Хай не маркоціць шлях імгла.


Рецензии