Роуныя

Прыляцелі ластаўкі,
Журавы, гракі.
Гнёзды дзе наладзілі?
Дом у вас які?

Я ж жыву ў вёсачцы
Новая руда.
Не крануць хай любую
Гора ды бяда,

Выбухі гарматныя,
Полымя вайны...
Ахінаюць ватныя,
Як аблокі, сны.

Уяўляю буслікаў
Белых ля ракі
І сцяжынку вузкую
Праз гушчар ракіт.

Здымкі чорна- белыя
(Скарб усёй сям'і):
Прадзядуля з ордэнам,
Жорсткія баі,

Прабабуля ў хустачцы,
Рускае сяло.
У ім каханне першае
Ружай расцвіло.

Так і аб'ядналіся
Ў маладой сям'і
Беларусь з Расіяю,
Мовы, карані.

...У калысцы цмокае
З асалодай брат,
А зямелька мокрая
Поўная дабра.

Родзіць агародніну,
Збожжа і цяпло.
Гэй, айчына родная,
Сонейка ўзышло!

Ахінула промнямі
Захад і ўсход.
Усе прад Богам роўныя,
Як адзін народ.
2 красавіка 2021г


Рецензии