Згадки

Кожны чыгуначны трып
Імкненне
Ірвала з вокнаў вагону
Вонкі.
Балела, крычала ад немачы
Сэрца.
І вось, пад смяротны хрып
Сумненняў
За прагай прайшлі ў пагоню
Ногі.
Двух светаў скарылася веліч мне -
Верце!

Зараз чыгуначны трып -
Суцэльны.
Адначасова на колах
І пехам.
Належу абодвум сусветам і
Нікому.
Акурвае вусень грыб-
Сядзенне
Пытае: ці люстра вораг
Рэху?
Жыцця бавім згадкамі гэтымі
Кому.

31.03.2021


Рецензии